Беларусь — лідар сярод постсавецкіх краін па росце курсу еўра

06.04.2011 14:37
Архив Редакция

Беларусь стала лідарам сярод краін былога СССР па росце курсу еўра з 31 снежня 2010 года па 7 красавіка 2011 года. Курс еўрапейскай валюты за гэты перыяд вырас на 9,77% з 3972,6 да 4360,59 рублёў. За Беларуссю ідуць Узбекістан, дзе сум у адносінах да еўра абясцэніўся на 9,47% (2370,17 супраць 2165,13), і Арменія, дзе за адзін еўра даюць 526,1 драм, што на 9,34% больш, чым у канцы 2010 года.

Далей, як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, размясціліся Кыргызстан (рост на 8,76%), Таджыкістан (7,23%), Туркменістан (7,13%), Азербайджан (6,99%), Украіна (6,71%), Казахстан (5,79%), Малдова (4.53%) і Грузія (1,83%).

У Расіі курс еўра знізіўся адносна расійскага рубля на 0,13%, у Літве і Латвіі суадносіны мясцовай і еўрапейскай валют не змянілася. У сваю чаргу Эстонія ўступіла ў «еўразону» і пазбавілася нацыянальнай валюты.

Як паведамляў Тэлеграф, згодна з аналізам курсаў даляра на 31 снежня 2010 года і 31 сакавіка 2011 года Беларусь стала трэцяй сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты. У першым квартале 2011 года даляр у адносінах да рубля вырас на 1,5% (з 3 000 рублёў да 3045 рублёў).

У цэлым курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют з пачатку год знізіўся на 7,01% пры тым, што калідор на 2011 год складае плюс/мінус 8%. Такім чынам, за няпоўныя чатыры месяц 2011 года падзенне курсу амаль дасягнула дазволеных паказчыкаў на ўвесь год.

Как вам новость?