Беларусь 31 кастрычніка пяройдзе на зімовы час

19.10.2010 12:49
Архив Редакция

На ўсёй тэрыторыі Беларусі 31 кастрычніка 2010 года ў 03:00 стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на гадзіну назад, паведамілі ў Дзяржстандарце Беларусі. У адпаведнасці з парадкам вылічэння часу, вызначаным пастановай урада, у рэспубліцы завяршаецца перыяд дзеяння "летняга" часу.

Як раней паведамляў Тэлеграф, першы раз перавод стрэлак гадзіннікаў на гадзіну наперад летам і на гадзіну назад зімой у мэтах эканоміі энергетычных рэсурсаў быў праведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе, затым да гэтай ініцыятывы паступова далучыліся каля 110 краін свету.

Медыкі лічаць, што збой у часе негатыўна адбіваецца на здароўі большай часткі насельніцтва. У сувязі з пераводам часу ў людзей могуць абвострыцца хранічныя захворванні — язвы, гіпертанія, паўстаць неўралагічныя захворванні. Асабліва адчувальныя да скачку часу дзеці і пажылыя людзі.

Спецыялісты лічаць, што для адаптацыі да новага часу неабходна не менш за два тыдні, у якія лекары раяць не перанапружвацца, піць вітаміны, павялічыць дозу садавіны і гародніны з вітамінам С, пастарацца максімальна знізіць псіхічныя і фізічныя нагрузкі.

Как вам новость?
Головоломки