Беларусь абгуляла Данію ў сваім апошнім матчы на ЧМ па хакеі

18.05.2010 09:25
Архив Редакция

У панядзелак, 17 траўня, хакейная зборная Беларусі правяла заключны для сябе матч на 74-м чэмпіянаце свету ў Нямеччыне. Каманда Эдуарда Занкаўца абгуляла зборную Даніі з лікам 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Прычым першымі лік у сустрэчы адкрылі датчане.

Ужо на 38-й секундзе матчу Ларс Элер размачыў Віталя Коваля. На 17-й хвіліне другога перыяду Андрэй Стась зраўняў лік, а на восьмай хвіліне трэцяга Міхаіл Стэфановіч вывеў беларусаў наперад. Апошнія паўтары хвіліны беларусы гулялі ўтрох, паведамляе БелаПАН. 
Становішча ў групе Е: Расія — 12 ачкоў (4 гульні), Фінляндыя — 9 (4), Данія — 6 (5), Беларусь — 4 (5), Нямеччына — 4 (4), Славакія — 3 (4). 
18 траўня Расія гуляе з Фінляндыяй, а Славакія — з Нямеччынай. У апошнім матчы вызначыцца чацвёртая каманда з групы Е, якая складзе кампанію Расіі, Фінляндыі і Даніі ў чвэрцьфінале. 
У групе F Чэхія абгуляла Латвію — 3:1. Становішча ў групе F: Швецыя — 9 (4), Швейцарыя — 9 (4), Канада — 6 (4), Чэхія — 6 (4), Нарвегія — 6 (5), Латвія — 3 (5). Першыя чатыры каманды працягнуць барацьбу за медалі. Канчатковае размеркаванне месцаў адбудзецца заўтра пасля матчаў Канада — Чэхія і Швейцарыя — Швецыя.

Как вам новость?