Беларусь абыграла Люксембург у адборы Еўра-2012

08.06.2011 09:22
Архив Редакция

На мінскім стадыёне "Дынама" футбалісты зборнай Беларусі правялі чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2012 года. У паядынку супраць аўтсайдара кваліфікацыйнай групы D каманды Люксембурга беларусы выйгралі з лікам 2:0.

Усю гульню адчувалася перавага гаспадароў поля, у першым матчы згулялі ў нічыю з гасцямі з Люксембурга. Тым не менш, першы тайм завяршыўся ў сухую. Але неўзабаве пасля перапынку з-за пападання мяча ў руку люксембуржца суддзя прызначыў пенальці, які на 48-й хвіліне паспяхова рэалізаваў Сяргей Карніленка. На 73-й хвіліне кропку ў матчы паставіў Антон Пуціла.

У іншым паядынку гэтай групы ў Зеніцы Боснія і Герцагавіна перайграла Албанію таксама з лікам 2:0. Мячы забілі Харыс Медунджанін (67) і Дарка Малеціч (90). Вызначыўся і гулец зборнай Албаніі Анты Ліла, які атрымаў на 87-й хвіліне чырвоную картку.

Турнірнае становішча ў групе D: Францыя — 13 ачкоў (6 матчаў; розніца
мячоў — 9-2, Беларусь — 12 (7; 6-2), Боснія і Герцагавіна — 10 (6; 8-7), Румынія — 8 (6; 8-6), Албанія — 8 (6; 4-6 ), Люксембург — 1 (7; 1-13).

Как вам новость?
Головоломки