Беларусь абяцае не быць "магільшчыкам" Мытнага саюза

26.05.2010 16:00
Архив Редакция

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі 26 траўня заявіў, што Беларусь ніколі не будзе "магільшчыкам" Мытнага саюза і не выйдзе з яго, бо яна была ініцыятарам яго стварэння. Акрамя таго, узніклыя супярэчнасці Аляксандр Шпілеўскі назваў цалкам натуральнымі. "У кожнага з бакоў ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, якія ён адстойвае", — сказаў ён.

Кажучы пра тое, ці ўдасца бакам за месяц, што застаўся да першага ліпеня, вырашыць усе праблемныя пытанні ў рамках Мытнага саюза, Аляксандр Шпілеўскі адзначыў, што кансультацыі будуць працягнуты. «Падрыхтаваны праект рашэння кіраўнікоў дзяржаваў пра ўвядзенне з першага ліпеня гэтага года Кодэксу Мытнага саюза, гэта значыць, саюз адбыўся», — цытуе БелТА словы старшыні ДМК.
«Падрыхтаваны праект пратаколу пра часовыя выняткі з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі тавараў, што ўвозяцца фізасобамі, — паведаміў Аляксандр Шпілеўскі. — Уводзіцца магчымасць кантролю за асобнымі відамі тавараў, па якіх уведзены ахоўныя меры пры гандлі». 
Па словах старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту, асноўнай праблемай з’яўляецца парадак збірання экспартных мытных пошлінаў. «У дадзеным выпадку мяч на баку Расійскай Федэрацыі. Асноўныя пытанні ўзгоднены, але засталіся прынцыповыя ключавыя праблемы, якія не ўдалося ўзгадніць», — дадаў Аляксандр Шпілеўскі.

Как вам новость?
Головоломки