Беларусь абяцае не скарачаць транзіт газу ў Еўропу

21.06.2010 15:28
Архив Редакция

Беларусь пачала атрымліваць з Расіі на 15% менш газу, аднак абяцае забяспечыць бесперабойны транзіт расійскага газу еўрапейскім спажыўцам. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

Да гэтага, як ужо паведамляў Тэлеграф, у мінэнерга пацвердзілі факт таго, што «Газпром» 21 чэрвеня з 10:00 (па маскоўскім часе) увёў абмежаванні паставак прыроднага газу спажыўцам Беларусі на 15% ад планавага аб’ёму.

«У гэтай сувязі міністэрства энергетыкі праводзіць мерапрыемствы па недапушчэнні збояў у энергасістэме і выпрацоўвае меры па працы сістэмаў газа- і энергазабеспячэння рэспублікі ва ўмовах абмежавання паставак расійскага газу ў Беларусь», — заяўляла Людміла Зяньковіч.

Расійскі газавы холдынг «Газпром» раніцай 21 чэрвеня прыступіў да скарачэння паставак газу ў Беларусь з-за нявыплаты Мінскам доўгу, які ўтварылася з пачатку года. Як паведаміў кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер, у першы дзень скарачэнне паставак складзе 15% і будзе павялічвацца на такі ж аб’ём штодня, пакуль не дасягне 85%.

У сваю чаргу, першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што прынятае расейскім бокам рашэнне скараціць пастаўкі газу на 85% за нявыплату Мінскам доўгу не адпавядае прапісаным у кантракце аб’ёмам абмежавання паставак.

«Пазіцыя ж Беларусі заключаецца ў тым, што 85% — гэта няправільнае тлумачэнне кантракту, дзе прапісана, што абмежаванне ўводзіцца прапарцыйна. Гэта прынцыповае пытанне, якое расійскі бок трактуе інакш», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Разам з гэтым, Эдуард Таўпянец заявіў, што ў Расіі ёсць запазычанасць па аплаце транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі. Па словах першага намеснік кіраўніка ведамства, сума расійскага доўгу за транзіт складае каля 200 млн. даляраў, што прыкладна роўна суме запазычанасці Беларусі за пастаўлены ў 2010 годзе расійскі газ.

Акрамя таго, у «Белтрансгазе» таксама назвалі «незаконным і неабгрунтаваным» здзейсненае «Газпромам» абмежаванне паставак расіейскага газу ў Беларусь. «Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што здзейсненае абмежаванне паставак газу ў Беларусь з’яўляецца незаконным і неабгрунтаваным, яно нічым не дакументавана», — заявіў прадстаўнік «Белтрансгаза».

Как вам новость?
Головоломки