Беларусь абяцае за два гады перавезці праз Клайпеду 5 млн. тон нафты

08.10.2010 15:38
Архив Редакция

Літва і Беларусь дамовіліся аб транзіце венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт. На працягу года плануецца перавезці прыкладна 2,5 млн. тон нафты. Па словах гендырэктара Klaipedos nafta Рокаса Масюліса, адпаведная дамова павінна быць падпісаны на працягу кастрычніка 2010 года.

«Да канца кастрычніка нашы гаспадарчыя суб’екты і Літоўская чыгунка падпішуць канкрэтныя дамовы, па якіх са снежня ў найбліжэйшыя два гады мы транспартуем не менш чым па 2,5 млн. тон нафты на год праз Клайпедскі порт на нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы», — заявіў Літоўскаму тэлебачанню першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае Літоўскі кур’ер.

Тым не менш, Рокас Масюліс не ўпэўнены, што дамова пачне працаваць у 2010 годзе. Па словах гендырэктара Klaipedos nafta, у ходзе перамоваў літоўскі бок настойваў на больш доўгатэрміновым супрацоўніцтве, у той час як беларускі выступаў за кароткатэрміновыя дамоўленасці.

Беларусь ужо правяла спробную пастаўку 80 тыс. тон венесуэльскай нафты праз тэрмінал Klaipedos nafta.

Как вам новость?
Головоломки