Беларусь абмяркуе з Расіяй даўгі за электраэнергію

10.06.2011 11:17
Архив Редакция

У пятніцу, 10 чэрвеня, прадстаўнікі "Белэнерга" плануюць правесці перамовы са сваімі расійскімі партнёрамі "Интер РАО" з нагоды даўгоў Беларусі за пастаўкі электраэнергіі. Як паведаміла крыніца ў расійскай кампаніі, бакі маюць намер абмеркаваць графік плацяжоў для пагашэння запазычанасці.

Па словах крыніцы, у «Интер РАО» разлічваюць на тое, што доўг у памеры 1,5 млрд расійскіх рублёў беларускі бок верне да канца ліпеня, перадае РИА «Новости».

«Разлічваем на канструктыўны падыход беларускіх партнёраў да дадзенай сітуацыі», — заявілі ў «Интер РАО».

Як перадаваў Тэлеграф, 9 чэрвеня расійскі экспарцёр электраэнергіі, кампанія «Интер РАО» ўдвая скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь праз даўгі. Беларускі бок вінен за электраэнергію, пастаўленую ў сакавіку-красавіку гэтага года, каля 1,5 млрд расійскіх рублёў.
 
Між тым, у Беларусі лічаць, што падобнае двухразовае зніжэнне паставак расійскай электраэнергіі ні да якіх негатыўных наступстваў для беларускіх спажыўцоў не прывядзе, бо яе могуць замяніць ўнутраныя рэзервы краіны.

Как вам новость?
Головоломки