Беларусь абралі намеснікам старшыні 65-й сесіі ГА ААН

15.06.2010 08:37
Архив Редакция

У выніку выбараў, якія адбыліся 11 чэрвеня гэтага года на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН Беларусь абралі намеснікам старшыні 65-й сесіі ГА ААН. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі. "Беларусь была вылучана на гэты пост групай ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў", — распавялі ў знешнепалітычным ведамстве.

Старшынёй 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН быў абраны прадстаўнік Швейцарыі Ёзэф Дайс. Акрамя таго, як расказалі ў МЗС Беларусі, падчас паседжання намеснікамі старшыні Генеральнай Асамблеі ААН таксама былі абраныя Батсвана, Гамбія, Маўрытанія, Сенегал, Судан (ад Афрыкі).

Ад Азіі абралі Афганістан, Інданезію, ААЭ, Пакістан, Узбекістан. Ад Лацінскай Амерыкі і краінаў Карыбскага басейна — Нікарагуа, Сурынам, Эквадор. Ад Заходняй Еўропы намеснікам старшыні ГА ААН быў абраны Люксембург.

Как вам новость?