Беларусь адмаўляе продаж Ірану комплексаў С-300

05.08.2010 08:45
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Уладзімір Лаўранюк абверг інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ аб тым, што Мінск нібыта прадаў Ірану зенітна-ракетныя комплексы С-300. "Дзяржкамваенпрам можа афіцыйна заявіць аб тым, што перамовы з іранскім бокам па пастаўцы ЗРК С-300 не вяліся", — заявіў Уладзімір Лаўранюк.

Ён адзначыў, што Мінск не прадаваў ні самі комплексы, ні яго часткі, дадаўшы, што Беларусь строга выконвае ўсе міжнародныя прававыя акты ў галіне кантролю над узбраеннем, перадае РИА «Новости».Як паведамлялася, сёння агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскія СМІ паведаміла, што Іран мае чатыры комплексы супрацьпаветранай абароны С-300. Па дадзеных іранскага інфармагенцтва FARS, дзве сістэмы С-300 Ірану нібыта паставіла Беларусь, яшчэ дзве былі атрыманы ад неназванага прадаўца, нагадвае Корреспондент.net.Нагадаем, у канцы 2007 года быў заключаны кантракт паміж Расіяй і Іранам на пастаўку Тэгерану пяці дывізіёнаў зенітнай ракетнай сістэмы (ЗРС) С-300ПМУ-1 на суму каля 800 млн. даляраў.У снежні 2008 года іранскае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва IRNA паведаміла, што Расія пачала пастаўкі ў Іран камплектуючых да сістэмы. Аднак неўзабаве Масква афіцыйна абвергла інфармацыю аб пастаўках у Іран ЗРК.У чэрвені МЗС РФ заявіў, што пастаўка Тэгерану комплексаў С-300 падпадае пад рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН № 1929, якая прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да Ірана. Аднак у ліпені гэтага года кіраўнік Растэхналогій Сяргей Чэмезаў паведаміў, што кантракт па пастаўках Ірану комплексаў С-300 пакуль не скасаваны.***С-300 — зенітна-ракетная сістэма, прызначаная для абароны буйных прамысловых і адміністрацыйных аб’ектаў, ваенных базаў і пунктаў кіравання ад удараў сродкаў паветрана-касмічнага нападу праціўніка.ЗРК здольны знішчаць балістычныя цэлі, тэарэтычна наносіць удары па наземных цэлях. Апошнія мадыфікацыі сістэмаў С-300 здольныя знішчаць самалёты суперніка на адлегласці 150 кіламетраў і вышыні да 27 кіламетраў.

Как вам новость?