Беларусь адмяніла авіярэйсы ў Еўропу праз вулкан

16.04.2010 13:01
Архив Редакция

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" адмяніў некалькі авіярэйсаў у Еўропу з прычыны ўзнікнення воблака попелу, якое ўтварылася ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі 15 красавіка. "Быў адменены рэйс "Белавія" ў Лондан, рэйс на Рыгу, які ажыццяўляе кампанія AirBaltic, а таксама рэйс Lufthansa на Франкфурт. Пакуль пад пытаннем, ці будуць ажыццяўляцца астатнія рэйсы", — паінфармавалі ў аэрапорце.

Як распавёў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец, рашэнне пра адмену рэйса Мінск — Лондан — Мінск В2 851/852, запланаванага на раніцу 16 красавіка, прынялі яшчэ ўначы. «Усім пасажырам прапануецца без якіх-небудзь даплат перанесці свае вандраванні на бліжэйшы рэйс, які адбудзецца ў нядзелю. Калі пасажыры пажадаюць, яны могуць перанесці свае паездкі на пазнейшыя рэйсы», — цытуе БелТА словы гендырэктара нацыянальнай авіякампаніі.

У аэрапорце паведамілі, што пад пытаннем знаходзяцца і вылеты ў Варшаву, Берлін, Прагу, Парыж. «Авіяцыя Беларусі сочыць за сітуацыяй у гэтых аэрапортах і за шляхамі прытрымлівання паветраных судоў», — падкрэсліла адміністрацыя аэрапорта.

Паводле інфармацыі дзяжурнага, авіярэйсы стаяць у плане, але рашэнне пра вылеты будзе прынятае зыходзячы з сітуацыі з рухам вулканічнага воблака. «Мы сочым, як рухаецца воблака, які кірунак ветра. Метэаслужба нас пра гэта інфармуе», — паведаміў ён.

У Нацыянальным аэрапорце таксама паведамілі пра тое, што аэрапорт гатовы прыняць самалёты, якія адхіліліся ад свайго маршруту з прычыны воблака попелу і што цяпер аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. «Цераз такое воблака немагчымы пралёт самалёта, паколькі ёсць небяспека траплення пылу ў рухавік і яго спынення», — растлумачылі ў аэрапорце.

Как вам новость?