Беларусь адмовілася выдаваць Бакіева часовым уладам Кыргызстана

15.06.2010 17:20
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі адказала адмовай на запыт часовага ўрада Кыргызстана ў выдачы прэзідэнта Курманбека Бакіева. "Генеральнай пракуратурай пакінуты без здавальнення запыт Генпракуратуры Кыргызстана аб выдачы Бакіева", — паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.

Пры гэтым прадстаўнік беларускай Генпракуратуры адмовіўся патлумачыць прычыны такога рашэння, паведамляюць РИА «Новости».

Нагадаем, Курманбек Бакіеў пакінуў Кыргызстан пасля масавых беспарадкаў, якія пачаліся ў краіне шостага красавіка. Падставай да дэманстрацыяў сталася затрыманне практычна ўсіх лідараў апазыцыі.

Ахвярамі сутыкненняў, які ўспыхнулі сёмага красавіка, сталі каля 80 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Неўзабаве апазіцыя заявіла аб роспуску парламента і фармаванні новага ўрада на чале з Розай Атунбаевай. Лідарка апазіцыі таксама заявіла, што прэзідэнт Курманбек Бакіеў паўстане перад судом. Яго вінавацяць ва ўзурпацыі ўлады і датычнасці да масавага расстрэлу мітынгоўцаў.

20 красавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Мінску пад абаронай Беларусі. Ён таксама заявіў аб тым, што не мае намеру перадаваць часоваму ўраду Кыргызстана Курманбека Бакіева.

11 траўня стала вядома, што Генпракуратура Беларусі атрымала запыт уладаў Кыргызстана на выдачу Бакіева. Часовыя ўлады Кыргызстана таксама звярнуліся ў Інтэрпол па садзейнічанне ў затрыманні Бакіева.

Как вам новость?