Беларусь адстае ад еўрапейскіх краінаў па пакупальніцкай здольнасці

18.11.2010 15:57
Архив Редакция

Беларусь апынулася ў спісе краінаў з самай нізкай пакупальніцкай здольнасцю ў Еўропе. Па дадзеным паказчыку з 42 еўрапейскіх краінаў у рэйтынгу, складзеным найбуйнейшай у свеце даследчай кампаніяй GfK Group, Беларусь абагнала толькі Малдову і Украіну. Пакупальніцкая здольнасць жыхароў гэтых трох краін складае менш за траціну пакупальніцкай здольнасці сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Па падліках экспертаў, гадавы заробак у сярэднім па Еўропе пасля выліку падаткаў і сацыяльных адлічэнняў складае 11,9 тыс. еўра. За апошні год, па інфармацыі даследчай кампаніі, у сярэднім паказчыкі пакупальніцкай здольнасці еўрапейцаў павялічыліся на 2,1%.

Істотны рост гэтага паказчыка эксперты зафіксавалі ў Швецыі. Лідарамі па пакупальніцкай здольнасці ў Еўропе сталі Ліхтэнштэйн, Люксембург, Швейцарыя, Данія, Аўстрыя, Нарвегія, Францыя і Германія.

Как вам новость?
Головоломки