Беларусь акажа Таджыкістану гуманітарную дапамогу на 166 тыс. даляраў

04.06.2010 11:56
Архив Редакция

Урад Беларусі прыняў пастанову № 825 аб аказанні Таджыкістану гуманітарнай дапамогі. Агульны кошт грузу, які адправіцца з Мінску ў гэтую азіяцкую краіну, складзе каля 500 млн. рублёў (каля 166 тыс. даляраў).

«Матэрыяльныя каштоўнасці для гуманітарнай дапамогі, згодна з пастановай, будуць выдзелены з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які знаходзіцца ў падпарадкаванні МНС. Гуманітарны груз складаецца з напаўваўняных коўдраў, кансерваў з тушанай ялавічынай, бляшанак згушчанага малака, цукру і гаспадарчага мыла», — рсказалі ў Савеце міністраў Беларусі .

МНС і міністэрству замежных справаў даручана зрабіць афармленне, забяспечыць суправаджэнне і перадачу гуманітарнай дапамогі Таджыкістану.

Как вам новость?
Головоломки