Беларусь аплаціла "Газпрому" травеньскія пастаўкі газу

22.06.2010 14:42
Архив Редакция

У аўторак, 22 чэрвеня, Беларусь цалкам разлічылася з "Газпромам" за прыродны газ, пастаўлены ў краіну ў траўні гэтага года. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве энергетыкі Беларусі. Раней у якасці ўмовы аплаты травеньскіх паставак у Беларусі называлі выплату расійскім холдынгам запазычанасці за транзіт газу, якая ўтварылася з пачатку 2010 года.

Як заявілі з гэтай нагоды ў беларускім энергетычным ведамстве, Мінск зрабіў поўны разлік за травеньскія пастаўкі «блакітнага паліва», «не чакаючы пералічэння грашовых сродкаў ад «Газпрома» за ажыццёўлены ў траўні бягучага года транзіт расійскага прыроднага газу па беларускай газатранспартнай сістэме і газаправодзе «Ямал-Еўропа» ў краіны Еўропы», перадае БелТА.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, раніцай 22 чэрвеня з 10:00 па маскоўскім часе «Газпром» давёў скарачэнне аб’ёмаў паставак газу ў Беларусь да 30%. Па словах кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, такое рашэнне прынята ў сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў пытанні выплаты Беларуссю доўгу за газ, сфармаваны з пачатку гэтага года.

21 чэрвеня Беларусь прапанавала «Газпрому» кампрамісны варыянт ўрэгулявання пытання з аплатай паставак газу ў 2010 годзе. Згодна з прапановай беларускага ўрада, расійская кампанія павінна неадкладна выплаціць доўг за транзіт у памеры 217 млн. даляраў.

У гэтым выпадку Беларусь гатовая да 23 чэрвеня выплаціць запазычанасць па аплаце паставак расійскага газу ў траўні і да пятага ліпеня пагасіць доўг за газ у памеры 187 млн. даляраў, які ўтварыўся з першага студзеня 2010 года, гаварылася ў лісце Саўміна Беларусі «Газпрому».

Как вам новость?
Головоломки