Беларусь аспрэчыла адмову суда СНД забараніць спагнанне нафтапошлінаў

29.06.2010 09:43
Архив Редакция

Эканамічны суд СНД адхіліў заяўленае беларускім бокам хадайніцтва аб часовай забароне спагнання Расіяй пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Рэспубліку Беларусь, да вырашэння спрэчкі па сутнасці. Беларусь не згодная з вынесеным рашэннем і аспрэчвае яго ў пленум Эканамічнага суда СНД, паведамілі ў мінюсце.

«Улічваючы, што спагнанне Расіяй пошлінаў на нафтапрадукты, якое цяпер працягваецца, закранае інтарэсы больш чым 70 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, наносіць шкоду наяўным кааперацыйным сувязям прадпрыемстваў дзвюх краінаў, міністэрства юстыцыі папрасіла суд склікаць пленум і разгледзець заяву ўраду Беларусі аб прыпыненні спагнання Расіяй мытных пошлінаў на нафтапрадукты да канчатковага вырашэння пытання Эканамічным судом СНД», — расказалі ў беларускім мінюсце.

Міністэрства юстыцыі палічыла мэтазгодным прасіць суд правесці паседжанне пленума Эканамічнага суда ў магчыма кароткі тэрмін. Запрашэнне прыняць удзел у паседжанні пленума накіравана міністэрствам юстыцыі Беларусі ўсім кіраўнікам арбітражных (гаспадарчых, эканамічных) судоў краін СНД, адзначылі ў мінюсце Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки