Беларусь атрымае ад ААН паўмільярды даляраў

21.10.2010 14:36
Архив Редакция

У рамках Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2011-2015 гады рэспубліка можа атрымаць 490 млн. даляраў. Пра гэта заявіў у чацвер, 21 кастрычніка, начальнік аддзелу па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і каардынацыі тэхнічнай дапамогі міністэрства эканомікі Беларусі Іван Бельчык.

За апошнія пяць гадоў фінансаванне міжнародных арганізацый у Беларусі склала больш за 250 млн. даляраў, з іх 145 млн. даляраў асвоена, перадае БелТА.

Як адзначыў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, для рэалізацыі Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2011-2015 гады рэсурсаў дастаткова, «праграма грунтуецца на дастатковасці рэсурсаў пры разумным і эфектыўным іх выкананні». Сур’ёзным фактарам, што пацвярджае гэта, па словах міністра, з’яўляецца «разумны, крэатыўны беларускі народ».

Мікалай Снапкоў выказаў упэўненасць у тым, што «нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні па суфінансаванні праектаў ААН па праграме і за яе рамкамі».

Міністэрства эканомікі будзе каардынатарам пры рэалізацыі гэтай праграмы. Ведамства таксама будзе ўзаемадзейнічаць з усімі зацікаўленымі бакамі, супрацоўнічаць з ключавымі эканамічнымі ўстановамі ААН.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што праграма накіраваная на развіццё інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, дзелавога прадпрымальніцкага асяроддзя, садзейнічанне падрыхтоўцы Беларусі да ўступлення ў СГА, укараненне міжнародных стандартаў, ажыццяўленне адраснай сацыяльнай дапамогі, у тым ліку ў чарнобыльскіх раёнах.

Как вам новость?
Головоломки