Беларусь атрымае крэдыт ЕўрАзЭС шасцю траншамі

06.06.2011 17:26
Архив Редакция

Крэдыт Еўразійскай Эканамічнай супольнасці ў памеры трох мільярдаў даляраў прадстаўляецца Беларусі тэрмінам на 10 гадоў і будзе вылучаны шасцю траншамі. Аб гэтым паведамілі 6 чэрвеня ў прэс-службе Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Першы транш у аб’ёме 800 млн даляраў будзе пералічаны ў бліжэйшыя два тыдні, пасля ўступлення ў сілу Пагаднення аб прадстаўленні фінансавага крэдыту паміж Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), як кіраўнікам сродкамі АКФ, і Рэспублікай Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні фонду.

Другі і наступныя траншы, у памеры 440 млн даляраў кожны, будуць пералічвацца Беларусі па меры выканання ўзгодненых мер праграмы стабілізацыі аплатнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны, адзначылі ў АКФ.

Стабілізацыйная праграма ўрада Беларусі ўключае меры па скарачэнні эмісійнага крэдытавання эканомікі, узмацненні бюджэтнай дысцыпліны і папаўненні міжнародных рэзерваў да эканамічна бяспечнага ўзроўня. Члены Рады АКФ прызналі меры эканамічнай палітыкі, прапанаваныя ў праграме, пераканаўчымі і дастатковымі для дасягнення пастаўленых мэтаў, што стала падставай для прыняцця рашэння аб выдачы фінансавага крэдыту АКФ Беларусі, заявілі ў фондзе.

Как вам новость?