Беларусь атрымала 900 млн. даляраў ад Кітая

25.11.2010 13:57
Архив Редакция

На рахунак Нацыянальнага банка Беларусі ў Народным банку Кітая налічылі шэсць мільярдаў юаняў (900 млн. даляраў у эквіваленце). Налічэнне сродкаў адбылося згодна са своп-пагадненнем, падпісаным бакамі раней. Як растлумачылі ў Нацбанку Беларусі, гэта дазволіць павялічыць аб'ём міжнародных рэзервовых актываў краіны ў нацыянальным вызначэнні.

Нацбанк Беларусі і Народны банк Кітая падпісалі пагадненне аб правядзенні валютнай угоды своп у сакавіку 2009 года «для садзейнічання двухбаковаму гандлю і інвестыцыям у мэтах эканамічнага развіцця дзвюх краін». Паводле дамовы, Кітай прадставіць Беларусі ўсяго 20 млрд. юаняў (амаль 8,9 трлн. Рублёў).

Як раней перадаваў Тэлеграф, 23 лістапада старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч паведаміў, што ў цяперашні час Нацбанк сканчае падрыхтоўку валютнай своп-дамовы з Літвой. Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб базавай дамове, у рамках якой пасля будуць весціся перамовы аб канкрэтных сумах, тэрмінах і ўмовах.

Как вам новость?
Головоломки