Беларусь і Азербайджан падпісалі пагадненне аб абароне інвестыцый

29.04.2011 11:27
Архив Редакция

Савет Рэспублікі 28 красавіка падчас пасяджэння вясенняй сэсіі ратыфікаваў пагадненне ўрадаў Беларусі і Азербайджана аб заахвочванні і абароне інвестыцый у дзвюх краінах. Прадстаўляў праект намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, які адзначыў, што "супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам актыўна развіваецца".

Так, з 2006 года таваразварот паміж дзяржавамі павялічыўся амаль у пяць разоў, пры гэтым пераважае беларускі экспарт. Цяпер у Азербайджане дзейнічаюць прадпрыемствы па зборцы трактароў і грузавых аўтамабіляў, разглядаецца магчымасць вытворчасці беларускіх ліфтаў і сельскагаспадарчай тэхнікі. Таксама пры падтрымцы Беларусі ў Азербайджане зноў адкрыўся оптыка-механічны завод, перадае БелТА.

Па словах Аляксандра Гур’янава, Азербайджан назапасіў даходы ад рэалізацыі энерганосьбітаў і можа быць актыўным інвестарам. Краіна ўжо ўклала каля 1,5 млн. даляраў у прадпрыемствы Беларусі. На дадзены момант, заявіў намеснік кіраўніка МЗС, неабходна яшчэ падпісаць пагадненне, якое рэгулявала б пытанні інвестыцый. Гэты дакумент улічвае інтарэсы як інвестара, так і прымаючага боку. Дадзенае пагадненне ўжо прайшло ўсе неабходныя пагаджальныя працэдуры ў Азербайджане.

Ратыфікаваная канвенцыя аб даходах са Славеніяй

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння была ратыфікаваная Канвенцыя Беларусі і Славеніі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і капітал. Таксама сенатары падпісалі пратакол да падобнага пагаднення паміж урадамі Беларусі і Чэхіі.

Беларусь пачынае абараняць аўтарскія правы

На пасяджэнні быў прыняты і праект закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Гэты праект павінен стаць пачаткам стварэння законаў аб абароне аўтарскіх правоў, растлумачыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава. «Праект закона носіць рамачны характар, ён не прапісвае выразнага механізму дзеянняў і будзе ўдасканальвацца ў далейшым», — сказала яна.

Члены Савета Рэспублікі прынялі, акрамя таго, законапраекты аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы «Аб прафесійных саюзах», «Аб жывёльным свеце» і ў некаторыя заканадаўчыя акты, датычныя правядзення адміністрацыйных працэдураў і абыходжання з аб’ектамі флоры.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки