Беларусь і Бразілія адкрыюць дыпмісіі

23.03.2010 10:54
Архив Редакция

Кіраўнікі дзяржаў Беларусі і Бразіліі Аляксандр Лукашэнка і Луіс Інасіу Лула да Сілва па сканчэнні сустрэчы ў Рыа-дэ-Жанэйра дамовіліся пра тое, што Беларусь і Бразілія адкрыюць хуткім часам свае амбасады ў Бразілія і Мінску. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю.

Луіс Інасіу Лула да Сілва вітаў заяву беларускага прэзідэнта пра намер адкрыць беларускую амбасаду ў Бразілія. Следуючы прынцыпу ўзаемнасці, прэзідэнт Бразіліі заявіў пра намер таксама адкрыць амбасаду ў Мінску.

Па сканчэнні перамоў прэзідэнты дзвюх краін пагадзіліся з тым, што Беларусь і Бразілія маюць агульныя погляды адносна такіх каштоўнасцяў, як павага міжнароднага права, умацаванне дэмакратыі, абарона праў чалавека, барацьба за мір і міжнародная бяспека, паведамляе БелТА.

У сваю чаргу, беларускі лідар пацвердзіў удзел Беларусі ў III форуме «Альянс цывілізацый», які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў маі і ўпершыню арганізуецца за межамі Еўрапейска-Міжземнаморскага рэгіёна.

Как вам новость?
Головоломки