Беларусь запатрабуе ад Расіі пераглядзець умовы паставак газу

14.10.2010 11:30
Архив Редакция

Беларусь будзе настойваць на пераглядзе дамовы па пастаўках расійскага газу. Пра гэта 14 кастрычніка заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў."Кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе вызначацца па формуле кошты ў залежнасці ад кошту нафты", — сказаў прадстаўнік мінэканомікі.

Пры гэтым Анатоль Філонаў адзначыў, што «гэтае пытанне, магчыма, будзе разглядацца на саюзным Саўміне ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца ў газавай сферы», перадае БелТА.

Намеснік міністра эканомікі таксама адзначыў, што Беларусь настойвае на адначасовым выхадзе з Расіяй на роўнадаходныя цэны на газ. «Напрыклад, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходныя для «Газпрома» паставак газу на экспарт і на ўнутраны рынак да 2014 года, то прыкладна і мы да гэтага перыяду павінны падысці да такога ўзроўню коштаў», — сказаў Анатоль Філонаў.

Па словах прадстаўніка мінэканомікі, гэта дазваляе стварыць роўнае канкурэнтнае асяроддзе для беларускіх вытворцаў. «У цяперашні час мы знаходзімся ў няроўных умовах — у нас кошты на энерганосьбіты значна вышэйшыя», — адзначыў Анатоль Філонаў.

Закранаючы пытанне, ці будзе на саюзным Саўміне абмяркоўвацца магчымасць змены каэфіцыенту, які прымяняецца да кошту на пастаўляны газ, Анатоль Філонаў сказаў: «Я думаю, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца».

Как вам новость?