Беларусь будзе пастаўляць у Ізраіль замарожаны хлеб

19.08.2010 15:49
Архив Редакция

КУП "Мінскхлебпрам" пачне пастаўляць у Ізраіль замарожаны хлеб. Пра гэта 18 жніўня заявіла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Ніна Лушчык. Па яе словах, "халодны" хлеб для Ізраіля збіраліся пачаць выпякаць яшчэ некалькі месяцаў таму, але праз моцную спёку пачатак праекту давялося перанесці на верасень.

Ніна Лушчык таксама паведаміла, што «Мінскхлебпрам» мае намер набыць абсталяванне для вытворчасці замарожаных тартоў, у закупцы якіх зацікаўлены кавярні і рэстарацыі, перадае БелаПАН.

Працэс прыгатавання замарожанага хлеба ўключае ў сябе выпечку прадукту да 95% гатоўнасці і яго наступную замарозку да -30°C. Атрыманы хлеб можа захоўвацца пры -18°C на працягу трох месяцаў.

Раней 9 жніўня прэс-сакратар міністэрства сельскай гаспадаркі Ізраіля Дафна Юрыста паведаміла, што Ізраіль імпартуе 1,82 млн. тон збожжа на год, з якога 940 тыс. тон ўжываюцца насельніцтвам у выглядзе прадуктаў харчавання, рэшта ідзе на корм і фураж, перадае партал IsRus.

У асноўным Ізраіль купляе пшаніцу ў краінах СНД і Усходняй Еўропы, у якіх праз спёку загінула значная частка ўраджаю. Тым не менш Дафна Юрыста заявіла, што Ізраілю не пагражае ў найбліжэйшы год недахоп збожжа, бо неабходныя закупкі былі зроблены загадзя.

Как вам новость?
Головоломки