Беларусь будзе вазіць венесуэльскую нафту праз Эстонію

30.06.2010 11:41
Архив Редакция

Частка паставак венесуэльскай нафты для Беларусі ў ліпені будзе ажыццяўляцца праз порт Эстоніі. Гэта звязана з тым, што Адэскі порт не спраўляецца з аб'ёмамі вуглевадароднай сыравіны, якая паступае з паўднёваамерыканскай краіны. Гандлёвы марскі порт Адэсы можа прыняць максімум чатыры танкера на месяц.

У ліпені чакаецца прыбыццё яшчэ трох танкераў з венесуэльскай нафтай гатунку «Санта-Барбара» агульным аб’ёмам каля 240 тыс. тон, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

У Беларускай нафтавай кампаніі паведамілі, што частка танкераў з 80 тыс. тон нафты ў ліпені прыбудуць у адзін з партоў Эстоніі, дакладная назва якога пакуль не ўдакладняецца. Нафту перагрузіць ў рэзервуары на сушы, а потым чыгуначным транспартам адправяць у Беларусь — на перапрацоўчыя заводы ў Мазыры ці Наваполацку.

Раней беларускі бок дамовіўся з кіраўніцтвам Украіны аб тым, што за 12 месяцаў гэтага года праз марскі гандлёвы порт Адэсы будзе пастаўлена для перапрацоўкі на Мазырскі НПЗ каля чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты.

Как вам новость?