Беларусь будзе выпускаць больш цыгарэт

27.12.2010 17:08
Архив Редакция

Беларускія ўлады зацвердзілі квоты на вытворчасць тытунёвых вырабаў у 2011 годзе ў памеры 27,6 млрд. штук, што на 19,5% больш, чым у 2010 годзе. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў краіны № 1863 21 снежня 2010 года.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» у 2011 годзе зможа выпусціць 20 млрд. цыгарэт і папярос, або на чвэрць больш, чым у 2010 годзе. Квота для кампаніі «Тытунь Інвест» на наступны год павялічана на 500 млн. штук, (т. б. на 7%) і складае 7,6 млрд. штук.

Как вам новость?
Головоломки