Беларусь c чэрвеня павышае пошліны на нафтапрадукты

31.05.2011 09:03
Архив Редакция

Урад Беларусі з 1 чэрвеня вызначыў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Саўміна № 672 ад 27 траўня, паведамілі ва ўрадзе краіны.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на адну тону сырой нафты, уключаючы сырую нафту, якая здабываецца на Верхнечонскім і Талаканскім нафтагазакандэнсатных радовішчах, складзе 462,1 даляра. Экспартная пошліна на нафту з утрыманнем серы, за выключэннем сырой нафты з Верхнечонскага і Талаканскага нафтагазакандэнсатных радовішчаў, складзе 217,5 даляра.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) з 1 чэрвеня будзе роўная 309,6 даляра за адну тону, на таварныя бензіны і прамагонны бензін — 415,8 даляра, на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты) — 215,8 даляра, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы — 189,8 даляра, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — 215,8 даляра.

Пошліна за адну тон нафтавага коксу і бітуму, іншыя рэшткі ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманыя з бітумінозных парод, складзе 215,8 даляра, бензолу, талуолу, ксілолу — 309,6 даляра.

Як паведамляў Тэлеграф, раней беларускія ўлады вырашылі падняць з 1 траўня стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з краіны за межы Мытнага саюза. Пошліна на тону сырой нафты склала 453,7 даляраў замест 423,7 даляраў.

Как вам новость?
Головоломки