Беларусь чакае ад ЕС дапамогі ў сферы ядзернай бяспекі

29.12.2010 17:01
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі старога складу выдаў 22 снежня пастанову за № 1866, якой даручыў былому намесніку старшыні ўрада Андрэю Кабякову правесці перамовы з Еўрасаюзам аб фінансаванні праекту «Развіццё тэхнічнага супрацоўніцтва па ядзернай бяспецы ў сферы садзейнічання рэгулюючым органам».

Калі будзе дасягнута дамоўленасць па гэтым праекце, Андрэю Кабякову таксама даручаецца падпісаць пагадненне ўрада Беларусі і Еўрапейскага саюза аб яго фінансаванні. Праект самога пагаднення Саўмін ўжо ўхваліў як аснову для правядзення перамоваў.

Былому віцэ-прэм’еру таксама дазволена ўносіць у дакумент змены і дапаўненні, якія «не маюць прынцыповага характару», калі такія спатрэбяцца.

Пастанова падпісана былым прэм’ер-міністрам краіны Сяргеем Сідорскім, які, як ужо перадаваў Тэлеграф, разам з усім урадам 27 снежня  склаў свае паўнамоцтвы. У сваю чаргу, былы зампрем’ер-міністра Андрэй Кабякоў 28 снежня быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки