Беларусь чакае ў ліпені прыбыцця венесуэльскай нафты з Прыбалтыкі

05.07.2010 17:00
Архив Редакция

Беларусь чакае ў ліпені гэтага года прыбыццё венесуэльскай нафты гатунку «Санта-Барбара» з Эстоніі і Літвы. Плануецца, што адзін танкер з 80 тыс. тонаў нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Эстоніі, а другі — у Клайпедскі порт Літвы, адкуль нафта адправіцца на беларускія НПЗ. Пра гэта паведаміла крыніца ў профільным міністэрстве.

«Гэты маршрут прапрацаваны з пункту гледжання лагістыкі і найбольш выгадны для пастаўкі венесуэльскай нафты на ААТ «Нафтан», — сказала крыніца, дадаўшы, што ўмовы пастаўкі нафты прапрацоўваюцца, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Акрамя таго, таксама плануецца прыбыццё двух танкераў з нафтай па ўжо адпрацаваным маршруце праз Адэскі порт, адзначыла крыніца, засведчыўшы пры гэтым, што тэхнічныя магчымасці «Нафтана» дазваляюць перапрацоўваць венесуэльскую нафту дастаткова эфектыўна.

Как вам новость?
Головоломки