Беларусь часткова зняла абмежаванні на імпарт рыбы

26.04.2010 17:27
Архив Редакция

Беларусь часткова зняла абмежаванні на імпарт рыбы, дазволіўшы вольны ўвоз марской рыбы. Такая норма змешчана ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі №194 ад 21 красавіка бягучага года "Пра забеспячэнне ўнутранага рынка рэспублікі рыбай і морапрадуктамі, прадуктамі іх перапрацоўкі", які ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2010 года.

Паводле ўказу за дзяржавай замацоўваецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў. Такое рашэнне прынята ў мэтах здавальнення патрэбы ўнутранага рынку ў шырокім асартыменце рыбы, морапрадуктаў і прадуктаў іх перапрацоўкі, абароны эканамічных інтарэсаў краіны, перадае БелТА.

Арганізацыі, якія забяспечваюць рэалізацыю гэтага выключнага права дзяржавы, вызначаюцца па выніках адкрытых конкурсаў, што праводзяцца спецыяльнай міжведамаснай камісіяй. Палажэнне аб правядзенні конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў, таксама зацверджана ўказам №194. Каардынатарам дзейнасці ў сферы перапрацоўкі, кансерваванні рыбы і морапрадуктаў вызначана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу.

Указам прадугледжваецца, што ГТПУП «Белрыба», РПТУП «Магілёўскі рыбакомплекс», РУП «Гомельскі рыбакомплекс» павінны быць у двухмесяцовы тэрмін перададзены бязвыплатна з рэспубліканскай уласнасці ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Акрамя таго, у камунальную ўласнасць будуць перададзены акцыі ААТ «Гроднарыба» і ААТ «Рыбны рад» (Бабруйск), аператыўнае кіраванне якімі раней ажыццяўляла Упраўленне справамі прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки