Беларусь да восені адновіць больш цесныя кантакты з МВФ

15.06.2010 14:08
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі плануе да восені гэтага года аднавіць больш цесныя кантакты з Міжнародным валютным фондам. Як расказаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, аднаўленне больш шчыльных кантактаў з МВФ будзе залежыць ад таго, як будзе выглядаць эканоміка краіны за восем месяцаў.

На сённяшні ж дзень, па словах кіраўніка мінфіна, Беларусь не мае патрэбы ў экстраным фінансаванні эканомікі за кошт сродкаў МВФ, перадае БелТА. У Беларусі цяпер няма сур’ёзнага эканамічнага разрыву, а новая праграма супрацоўніцтва патрэбна менавіта пры яго наяўнасці, растлумачыў Андрэй Харкавец.

Пры гэтым міністр адзначыў, што Беларусь працягвае актыўна развіваць тэхнічнае супрацоўніцтва з МВФ. «Мы сёння вельмі інтэнсіўна працуем у гэтай галіне супрацоўніцтва», — сказаў кіраўнік мінфіну.

Як раней паведаміў Тэлеграф, у Нацыянальным банку Беларусі заявілі па выніках працы ў краіне місіі Міжнароднага валютнага фонду, што эксперты МВФ пазітыўна ацанілі выкананне беларускімі ўладамі асноўных параметраў і ўмоваў праграмы stand-by.

Таксама, як гаворыцца ў заяве НББ, у МВФ адзначылі яе станоўчы ўплыў на зніжэнне ўздзеяння негатыўных знешніх фактараў на Беларусь.

Праграма stand-by прадугледжвала вылучэнне Беларусі з боку МВФ стабілізацыйнага крэдыту ў аб’ёме 3,46 млрд. даляраў. У сваю чаргу, перад атрыманнем сродкаў МВФ беларускі бок абавязаўся правесці ў краіне лібералізацыю эканамічнай дзейнасці.

Как вам новость?
Головоломки