Беларусь далучылася да Кіёцкай канвенцыі СГА

27.01.2011 11:06
Архив Редакция

Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдураў (Кіёцкай канвенцыі) Сусветнай мытнай арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. Пры гэтым у ДМК адзначылі, што канвенцыя ўступіць у сілу для Беларусі з 10 красавіка 2011 года. 

У Дзяржаўным мытным камітэце распавялі таксама, што місія Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскім Саюзе 10 студзеня гэтага года прадставіла ў сакратарыят Сусветнай мытнай арганізацыі пацверджанне аб далучэнні Беларусі да Кіёцкай канвенцыі СГА. Беларусь стала 72 дзяржавай, што далучылася да Канвенцыі.

Міжнародная канвенцыя аб спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдураў была падпісаная ў Кіёта ў 1973 годзе. У 1999 годзе ў Брусэлі Сусветнай мытнай арганізацыяй ўхваленая новая рэдакцыя канвенцыі, якая ўступіла ў сілу 3 лютага 2006 года, пасля таго як 40 дагаворных бакоў выканалі неабходныя працэдуры ратыфікацыі і далучэння, нагадалі ў ДМК.

«Кіёцкая канвенцыя з’яўляецца арыенцірам у пабудове механізму мытнага рэгулявання і ўніфікацыі мытнага заканадаўства краін, якія імкнуцца да развіцця міжнароднага гандлю», — адзначылі ў камітэце.

У ДМК таксама адзначылі, што «ключавыя прынцыпы канвенцыі прадугледжваюць прымяненне спрошчаных мытных працэдураў, максімальнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, прымяненне сучасных метадаў мытнага кантролю, заснаваных на выкарыстанні сістэмы кіравання рызыкамі і мытнага аўдыту, цеснае супрацоўніцтва з бізнэс-асяроддзем».

Как вам новость?
Головоломки