Беларусь дамовілася з Расіяй аб крэдыце на АЭС

23.03.2011 17:18
Архив Редакция

У аўторак, 22 сакавіка, у Маскве адбыліся перамовы дэлегацыі Беларусі з расійскім бокам па пытаннях крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва. Як паведамілі па іх выніках ў мінфіне РФ, бакі дасягнулі дамоўленасці аб парадку далейшай працы па прадстаўленні Рэспубліцы Беларусь крэдытных рэсурсаў.

Гэтыя дамоўленасці тычацца так званага «крэдыта бюджэтнай падтрымкі», а таксама звязанага экспартнага крэдыта на будаўніцтва Астравецкай АЭС, удакладнілі ў расійскім фінансавым ведамстве, дадаўшы, што на перамовах адбыўся папярэдні абмен думкамі аб параметрах названых крэдытаў.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, у яе склад уваходзілі прадстаўнікі Нацбанка і мінэканомікі. З расійскага боку перамовы правёў віцэ-прэм’ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, а таксама прадстаўнікі мінфіна, Банка Расіі і мінэканамразвіцця.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі на будаўніцтва самой АЭС і спадарожнай інфраструктуры крэдыт у памеры дзевяці мільярдаў даляраў. Расія ўжо выказала гатоўнасць прадставіць Беларусі шэсць мільярдаў даляраў непасрэдна на АЭС і падпісаць пагадненне аб выдзяленні сродкаў на працягу месяца.

Как вам новость?
Головоломки