Беларусь і ЕС могуць абмеркаваць спрашчэнне візавага рэжыму ўжо ў 2011 годзе

05.11.2010 13:44
Архив Редакция

Перамовы Беларусі і Еўрапейскага саюза з нагоды лібералізацыі візавага рэжыму могуць пачацца ўжо ў пачатку 2011 года. Пра гэта 5 лістапада заявіў амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоўс. Акрамя таго, па словах пасла, тады ж можа пачацца абмеркаванне дамовы аб рэадмісіі (вяртанні незаконных мігрантаў, якія прыбылі ў краіны ЕС з тэрыторыі Беларусі — Тэлеграф).

Міхаіл Папкоўс паведаміў, што Еўрапейская камісія прыняла рашэнне ў найбліжэйшы час унесці на разгляд знешнепалітычнай рады ЕС пытанне аб мандаце на перамовах з Беларуссю па дзвюх вышэйназваных дамовх, перадае БелТА.

Как вам новость?
Головоломки