Беларусь і ЕС прымуць план дзеянняў у мытнай сферы

30.06.2010 11:46
Архив Редакция

Беларусь і Еўрасаюз прынялі рашэнне распрацаваць сумесны план дзеянняў у мытнай сферы. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. План дзеянняў паміж Беларуссю і ЕС будзе ўключаць у сябе збліжэнне мытнага заканадаўства Беларусі і Еўрасаюза і адаптацыю мытнай інфраструктуры Беларусі да мытнай інфраструктуры ЕС.

Акрамя таго, сумесны план будзе ўключаць у сябе абмен папярэдняй інфармацыяй паміж Беларуссю і ЕС у рамках праекта SPEED.

Такія дамоўленасці былі дасягнуты ў ходзе візіту з 24 па 26 чэрвеня гэтага года старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандра Шпілеўскага ў Брусель, дзе падчас сесій Рады Сусветнай мытнай арганізацыі адбыліся рэгіянальныя кансультацыі па пытаннях супрацоўніцтва ў мытнай сферы і прынцыпах скаардынаванага кіравання на мяжы.

Кіраўнік ДМК таксама правёў працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі, падчас якіх абмяркоўваліся шляхі далейшага супрацоўніцтва па пытанні арганізацыі абмену папярэдняй інфармацыяй паміж мытнымі органамі Беларусі і ЕС, а таксама магчымасць аказання міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС мытнай службе Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки