Беларусь гатовая прадаць долю МТС

11.03.2011 14:54
Архив Редакция

Беларусь гатовая прадаць долю ў СТАА "МТС". Пра гэта паведаміў 11 сакавіка журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей. "Калі будзе прапанавана цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, то дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні", — сказаў міністр.

«Але калі такіх прапановаў няма, то адпаведна і разглядаць няма чаго», — дадаў кіраўнік ведамства, перадае БелТА.

Па словах міністра, цікавасць да набыцця долі дзяржавы ў сумесным прадпрыемстве праяўляе расійскае ААТ «МТС». «Аднак гэтая цікавасць не падмацавана жаданнем плаціць за долю дзяржавы ў беларускім аператары сувязі грашовыя сродкі ў той суме, у якую ацэньвае яе ўрад Беларусі», — растлумачыў Мікалай Панцялей.

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя Тэлесістэмы» падае ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800 з 2002 года. Заснавальнікамі СТАА з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%).

Как вам новость?
Головоломки