Беларусь гатовая зноў прасіць грошай у МВФ

17.05.2011 17:32
Архив Редакция

Беларускі ўрад не выключае, што ў выпадку неабходнасці афіцыйнаму Мінску давядзецца звярнуцца да Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб адкрыцці чарговай крэдытнай праграмы. Пра гэта ў ходзе даклада прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку 17 траўня заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Разам з тым кіраўнік урада адзначыў, што «гэты працэс дастаткова доўгі», перадае БелТА.

«У чэрвені будзе чарговая планавая місія гэтага фонду ў Беларусі. Мы не гэтыя пытанні будзем абмяркоўваць, але ў залежнасці ад той справаздачы, якая будзе падрыхтавана місіяй МВФ, мы можам прагназаваць далейшае развіццё падзей у адносінах з гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй», — растлумачыў беларускі прэм’ер.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 17 траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Масква гатовая адкрыць крэдытную лінію Мінску на шэсць мільярдаў даляраў.

Как вам новость?
Головоломки