Беларусь і Грузія створаць камісію па эканамічным супрацоўніцтве

13.07.2010 11:36
Архив Редакция

Урад Беларусі пастанавіў правесці перамовы па праекце пагаднення з Грузіяй. Плануецца, што падчас падпісання дадзенага пагаднення будзе створана міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі ў Савеце міністраў Беларусі.

Дадзены праект паслужыць асновай для наступных перамоваў. Міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў ўпаўнаважаны правесці перамовы і пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекту падпісаць неабходныя дакументы, паведамляе БелТА.

Па дадзеных амбасады Грузіі ў Беларусі, у апошнія гады эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі актыўна развіваецца. Пра гэта сведчаць паказчыкі гандлёвага звароту, якія выраслі ўдвая. У 2009 годзе таваразварот паміж Беларуссю і Грузіяй склаў 45 млн. даляраў. Грузінскі бок зацікаўлены ў набыцці беларускай малочнай прадукцыі, прадукцыі сельскагаспадарчай прамысловасці, тэхнікі МАЗ. У сваю чаргу ў Беларусі вялікім попытам карыстаюцца сусветна вядомыя грузінскія віны і мінеральныя воды.

Как вам новость?