Беларусь і Ўкраіна стварылі працоўную групу па транзіце нафты з Венесуэлы

16.04.2010 09:14
Архив Редакция

Беларусь і Ўкраіна на ўзроўні прадстаўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных кампаній стварылі сумесную працоўную групу для адпрацоўкі варыянтаў транзіту венесуэльскай нафты ў Беларусь праз тэрыторыю Ўкраіны. Пра гэта заявілі ў Кіеве першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў па выніках паседжання міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі.

Па словах намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, пытанне паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь праз тэрыторыю Ўкраіны з’яўляецца «пытаннем узаемавыгадных дамоўленасцяў дзвюх краін», паведамляе БелТА.

«Абмяркоўваліся розныя варыянты транспартавання, — распавёў Уладзімір Сямашка. — Бакі прыйшлі да высновы, што прымальнымі з’яўляюцца чыгуначны ці камбінаваны від транспартавання».

У той жа час нафтаправод Адэса-Броды задзейнічаць пакуль не плануецца, адзначыў беларускі віцэ-прэм’ер. «Ва ўсялякім разе, да выйсця на неабходныя аб’ёмы паставак, якія дазваляюць дасягнуць звычайнага ціску ў нафтаправодзе», — паінфармаваў Уладзімір Сямашка.

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі яшчэ раз нагадаў пра тое, што транзіт венесуэльскай нафты праз Украіну ў Беларусь з’яўляецца ўзаемавыгадным. «Аб’ёмы транспартавання і тарыфы, якія ўжываюцца, з’яўляюцца прадметам дамоўленасцяў», — рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

Как вам новость?
Головоломки