Беларусь і Кітай гатовы падпісаць кантракты на 3,3 млрд. даляраў

08.10.2010 17:32
Архив Редакция

Беларусь і Кітай гатовы да падпісання кантрактаў на суму каля 3,3 млрд. даляраў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Першую частку пагаднення плануецца падпісаць у ходзе будучага візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай 9-11 кастрычніка.

Астатнія дамоўленасці плануецца падпісаць у найбліжэйшыя месяцы. Па словах Сяргея Сідорскага, дадзеныя кантракты датычацца рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх праектаў у энергетычнай, прамысловай, будаўнічай сферах, а таксама праектаў па мадэрнізацыі дарожнай інфраструктуры і будаўніцтве ўзлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БелТА.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць дасягнутых дамоўленасцяў і адзначыў, што ўсе яны павінны быць рэалізаваны своечасова. «Важна не ісці, а бегчы. Для нас важны час. Мы пра гэта гаворым не першы год», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым прэзідэнт даручыў кожнаму прадпрыемству распрацаваць свой бізнэс-план па асваенню кітайскіх інвестыцый. Паведамляецца, што Кітай плануе прадаставіць Беларусі 15 млрд. даляраў інвестыцый. «Я павінен бачыць перспектыву гэтых 15 млрд. даляраў. З сённяшняга дня пачынаем жорсткі кантроль за рэалізацыяй сумесных з Кітаем праграмаў», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки