Беларусь і Кітай гатовы рэалізаваць праекты на 500 млн. даляраў

21.09.2010 16:57
Архив Редакция

Беларусь і Кітай гатовы да рэалізацыі сумесных праектаў агульным коштам 500 млн. даляраў. Пра гэта 21 верасня паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на сустрэчы з афіцыйнай кітайскай дэлегацыяй з горада Харбіна на чале са старшынём Народнага ўрада Харбіна Лінем До.

Цяперашнія беларуска-кітайскія перамовы былі прысвечаны пытанням рэалізацыі ў Мінску праекту па будаўніцтве комплексу «Чайна-таўн», перадае БелТА. «З кітайскімі кампаніямі ў нас усталяваліся добрыя дзелавыя адносіны. Мы сёння актыўна рыхтуем сумесныя праекты да рэалізацыі на тэрыторыі Мінску», — паведаміў Мікалай Ладуцька.

Так, па словах мэра беларускай сталіцы, сумесна з кампаніяй Alcatel Беларусь плануе ўкараніць інтэлектуальную транспартную сістэму. У сваю чаргу кампанія BUCC мае намер пабудаваць у Мінску завод зборнага жалезабетону. Кампанія BUCC таксама выказала згоду на будаўніцтва гатэлю «Пекін» у Мінску.

«Тая пляцоўка, якую мы зарэзервавалі тры гады таму, у планах развіцця горада называецца «Чайна-таўн». Тым самым мы хочам пацвердзіць, што былі паслядоўныя ў сваіх дзеяннях: калі прынялі з кітайскімі партнёрамі сумеснае рашэнне, то будзем яго крок за крокам рэалізоўваць, пры гэтым забяспечваючы ўсялякую падтрымку, якая адпавядае інтарэсам кітайскага боку», — падкрэсліў Мікалай Ладуцька.

Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама дадаў, што прыезд у Мінск такой аўтарытэтнай дэлегацыі пацвярджае, што «намеры партнёраў Мінску сфармаваліся і яны гатовыя рэалізаваць праекты».

Як раней перадаваў Тэлеграф, за апошні час у Кітаі пры ўдзеле буйных беларускіх кампаній было створана некалькі сумесных прадпрыемстваў. Так, напрыклад, у 2010 годзе на тэрыторыі Кітая было створана сумеснае прадпрыемства, адным з заснавальнікаў якога выступіў Мінскі завод колавых цягачоў. А кітайская карпарацыя інжынірынгу «CAMCЕ», якая ўваходзіць у склад карпарацыі «SINOMACH», падпісала дамову з ААТ «Светлагорскі ЦКК» аб будаўніцтве ў Беларусі завода па вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы. Запланаваная магутнасць завода складзе 400 тыс. тон на год.

Как вам новость?
Головоломки