Беларусь і Кітай падпісалі 12 дакументаў па супрацоўніцтве

25.03.2010 15:56
Архив Редакция

Беларусь і Кітай 25 сакавіка падпісалі ў Мінску пакет з 12 дакументаў пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па выніках перамоў прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і намесніка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі.

«Адносіны паміж краінамі характарызуюцца актыўным палітычным дыялогам на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва, актыўным развіццём гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных і навукова-тэхнічных сувязяў», — адзначыў беларускі прэм’ер.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што на дадзены момант з удзелам кітайскіх інвестараў у Беларусі выконваюцца праекты ў цэментавай галіне, прамысловасці, а таксама ў сферы мабільнай сувязі, а ў Кітаі створана СП па вытворчасці беларускай сельгастэхнікі, завяршаецца стварэнне двух новых буйных прадпрыемстваў — па вытворчасці БелАЗаў і трактарнай тэхнікі.

Сярод складзеных дамоў — пратакол пра ўхвалу кантракту па рэканструкцыі дзейснага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск са стварэннем сучаснага міжнароднага пасажырскага тэрмінала, дамова пра рэалізацыю праектаў у галіне электраэнергетыкі паміж ДВА «Белэнэрга» і групай кампаній «ГЭЧЖОЎБА», дамова паміж РУП «Белтэлекам» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая пра наданне крэдыту ў 60 млн. даляраў, паведамляе БелТА.

Сі Цзіньпін: Кітай выступае за хутчэйшае выкананне сумесных праектаў

Кітайскі ўрад гатова садзейнічаць найскорэйшаму выкананню сумесных з Беларуссю праектаў. Пра гэта па выніках сустрэчы заявіў намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.

Намстаршыні выказаў упэўненасць, што Беларусь і Кітай дасягнуць вялікіх поспехаў у развіцці адносін. «Кітай высока шануе тое, што Беларусь надае вялікую ўвагу развіццю супрацоўніцтва з Кітаем. Мы сталі добрымі сябрамі і партнёрамі, наша ўзаемадзеянне развіваецца на аснове цвёрдай падтрымкі адзін аднаго», — падкрэсліў палітык.

Закранаючы тэму двухбаковага таваразвароту, Сі Цзіньпін нагадаў пра рамачную дамову пра развіццё супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая, якая прадугледжвае крэдытную лінію на 5,7 млрд. даляраў для фінансавання інвестпраектаў у Беларусі з удзелам кітайскіх кампаній.

«Мы спадзяемся, што фінансавыя структуры нашых краін змогуць паспяхова правесці працу па рэалізацыі сумесных праектаў, і прапануем Беларусі пашырыць каналы для фінансавання», — сказаў намеснік старшыні КНР.

Как вам новость?
Головоломки