Беларусь і кітайская правінцыя хочуць стварыць парк высокіх тэхналогіяў

23.07.2010 14:39
Архив Редакция

Беларусь і кітайская правінцыя Гуандун плануюць стварыць сумесны парк высокіх тэхналогіяў. Пытанні, якія тычацца дадзенага праекту, разгледзяць на Тыдні навукі і тэхнікі правінцыі Гуандун, які праходзіць у Мінску з 23 па 27 ліпеня, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў.

Па словах кіраўніка дзяржкамітэта, патэнцыйным партнёрам трэба вызначыць ход і вектар развіцця парку. «Асобныя напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дапаможа вызначыць запланаваная выстава. На ёй будуць прадстаўлены як кітайскія інавацыйныя тэхналогіі, так і беларускія інавацыі. У прыватнасці, беларускія навукоўцы прэзентуюць тыя распрацоўкі, у прасоўванні якіх на кітайскі рынак яны зацікаўленыя», — расказаў Ігар Войтаў.

Акрамя таго, у пачатку наступнага тыдня адбудзецца шэраг сустрэчаў у міністэрствах і ведамствах Беларусі, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве з правінцыяй Гуандун, перадае БелТА. Непасрэдна на гэтых сустрэчах, па словах старшыні дзяржкамітэта, і абмяркуюць праект стварэння сумеснага парку высокіх тэхналогіяў, а таксама іншыя напрамкі супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі.

Как вам новость?