Беларусь лідзіруе па тэмпах інфляцыі сярод еўрапейскіх краін

29.04.2011 11:31
Архив Редакция

Па тэмпах росту спажывецкіх цэнаў у сакавіку гэтага года Беларусь абагнала многія краіны Еўропы і СНД. Так, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, інфляцыя ў Беларусі на пачатак сакавіка ў параўнанні з папярэднім месяцам склала 1,9%. У параўнанні з пачаткам года гэты паказчык складае 6,1%.

З 18 краін Еўропы і СНД, дадзеныя па якіх прыводзіць Белстат на аснове звестак Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Еўрастата і нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, другое месца па тэмпах інфляцыі ў сакавіку ў параўнанні з лютым займае Украіна (1,4%), трэцяе — Венгрыя (1,1%).

Калі ж разглядаць ўзровень інфляцыі з пачатку года, у рэйтынгу ўслед за Беларуссю стаіць Расія. Тут кошты ў сакавіку 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года выраслі на 3,8%, далей ідуць Казахстан — 3,7% і Украіна — 3,3%.

Самы нізкі ўзровень інфляцыі з пачатку года зафіксаваны ў Гішпаніі — 0,1%. Нарвегіі — 0,2%, Чэхіі — 0,9%. Інфляцыя ў Італіі з пачатку года склала 1,1%, Эстоніі — 1,4%, Літве і Фінляндыі — 1,5%, Ірландыі і Турцыі — 1,6%, Венгрыі, Польшчы і Латвіі — 2,3%, Балгарыі — 2,4%.

Як раней перадаваў Тэлеграф, больш за ўсё за першыя тры месяцы ў Беларусі падаражэлі бульба (на 26,8%), цукар (20,9%) крупы (17,6%) і садавіна (11,9%). Цэны на тытунёвыя вырабы выраслі на — 5,7%, алкаголь — 4,4%. Індэкс коштаў на нехарчовыя тавары ў сакавіку 2011 года ў параўнанні з лютым склаў 103%, са снежнем 2010 года — 103,6%, з сакавіком 2010 года — 107,8%. Пры гэтым больш за ўсё падаражэў бензін: на 23,2% за сакавік і на 31,6% за год.

Как вам новость?
Головоломки