Беларусь лідзіруе ў свеце па абмежаванні расійскага імпарту

26.05.2010 14:42
Архив Редакция

Міністэрства эканамічнага развіцці РФ апублікавала дадзеныя пра абмежаванне ўвозу тавараў з Расіі ва ўсім свеце. Лідарам па барацьбе з расійскім імпартам стала Беларусь, якая ўвяла 22 абмежаванні на імпарт расійскіх тавараў.

Агулам, па стане на першага траўня, у свеце дзейнічала 93 абмежаванні на ўвоз тавараў з РФ, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на «Интерфакс».
На другім месцы па барацьбе з расійскім імпартам пасля Беларусі размясціўся Еўрасаюз, які ўвёў 17 абмежаванняў на ўвоз расійскіх тавараў. Больш за ўсё абмежаванняў даводзіцца на ўвоз метала- і хімічнай прадукцыі (28 і 14 адпаведна).
Па дадзеных расійскага мінэканамразвіцця, агульная колькасць абмежаванняў на ўвоз тавараў з Расіі засталася такой жа, якой была і летась, калі ў дадзеным спісе таксама лідзіравала  метала- і хімічная прадукцыі.

Как вам новость?
Головоломки