Беларусь і Літва падпісалі дамову аб ваенным супрацоўніцтве

27.10.2010 15:46
Архив Редакция

Міністры абароны Літвы і Беларусі Раса Юкнявічэне і Юры Жадобін падпісалі ў Вільні пагадненне аб супрацоўніцтве і выказалі надзею на больш цеснае супрацоўніцтва ў будучыні. Дадзенае пагадненне з'яўляецца першым у сваім родзе дакументам, які Беларусь падпісала з краінай-членам НАТО.

«Гэта стварае юрыдычна абгрунтаваную нарматыўную базу для нашага развіцця і далейшага ўдасканалення нашага ўзаемадзеяння. Я павінен сказаць, што ў нас досвед ужо ёсць, з 2002 года мы здзяйсняем рэгулярныя кантакты, а з 2005 года ажыццяўляем гэтыя кантакты на планавай аснове», — сказаў міністр абароны Беларусі пасля падпісання пагаднення ў мінабароны Літвы, перадае АФН.

Але цяпер, па словах кіраўніка мінабароны, гэта будзе ўнесена ў рамкі юрыдычнага дакументу. «Гэта, на мой, погляд, дазволіць прасоўвацца дынамічна наперад, удасканальваючы нашы адносіны», — адзначыў Юры Жадобін.

У сваю чаргу Раса Юкнявічэне назвала пагадненне гістарычным крокам. «Жыццё пакажа, як далёка мы можам ісці. Я думаю, што вельмі важна мець такія інтэнцыі супрацоўнічаць са сваімі суседзямі. У нас шмат агульных інтарэсаў, момантаў, якія мы, магчыма, яшчэ не прызналі, якія прыйдуць у будучыні. Мы з міністрам абмеркавалі самыя важныя пытанні супрацоўніцтва. Мы дамовіліся пачаць рух наперад з невялікіх крокаў», — сказала міністр абароны Літвы.

Как вам новость?
Головоломки