Беларусь і Літва пашыраюць супрацоўніцтва ў ІТ-сферы

29.04.2011 12:05
Архив Редакция

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і міністэрства транспарту і камунікацый Літвы заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве дзвюх краін у галіне інфармацыйных тэхналогій. Дакумент падпісаў намеснік кіраўніка беларускага ведамства Мікалай Струкаў і віцэ-міністр літоўскага Рымвідас Ваштакас падчас выставы "ТІБО-2011", якая 26-29 красавіка праходзіць у Мінску.

Як вынікае з мемарандума, бакі імкнуцца павялічыць аб’ёмы прыватных інвестыцый, арганізоўваць сумесныя прадпрыемствы, «забяспечваць агульныя інтарэсы і тэхналагічнае развіццё», а таксама гандляваць у галіне інфармацыйных тэхналогій, перадае БелаПАН.

Супрацоўніцтва ў ІТ-сферы Беларусі і Літвы прадугледжвае развіццё інфармацыйнага грамадства і электроннага ўрада; дапамогу ў арганізацыі міждзяржаўнага электроннага абмену інфармацыяй, у тым ліку — ужыванне механізмаў электронна-лічбавага подпісу; інфарматызацыю сацыяльнай сферы, адукацыі і аховы здароўя і г.д.

Как вам новость?
Головоломки