Беларусь мае намер ліквідаваць запасы высокаўзбагачанага ўрану

01.12.2010 15:20
Архив Редакция

Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану да 2012 годзе. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у ходзе сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан, якая адбылася 1 снежня ў рамках саміту АБСЕ ў Астане. У сваю чаргу Хілары Клінтан запэўніла, што ЗША гатовыя даць Беларусі тэхнічную і фінансавую дапамогу для рэалізацыі гэтага праекту.

«Я хачу публічна падзякаваць Беларусі за рашэнне адмовіцца ад валодання запасамі высокаўзбагачанага ўрану. Гэта вельмі істотны і важны крок, зроблены Беларуссю», — заявіла Хілары Клінтан.

Разам з тым Сяргей Мартынаў лічыць рашэнне аб ліквідацыі запасаў высокаўзбагачанага ўрану «яшчэ адным рэальным пацвярджэннем паслядоўнай і адказнай палітыкі Беларусі ў галіне ядзернага нераспаўсюджання», перадае БелТА.

Дзяржсакратар ЗША ў сваю чаргу падкрэсліла, што разлічвае на прыезд беларускай дэлегацыі на саміт па пытанні ядзернай бяспекі ў 2012 годзе для таго, «каб выказаць ухваленне і адзначыць завяршэнне гэтай важнай справы».

ЗША падтрымлівае планы Беларусі па будаўніцтве АЭС

Хілары Клінтан таксама заявіла, што ЗША падтрымліваюць намеры Беларусі па будаўніцтве першай у краіне АЭС грамадзянскага прызначэння. «ЗША падтрымліваюць гэтую дзейнасць, якая ўключае ў сябе спаборнасці працэсу праектавання і будаўніцтва надзейнай і бяспечнай станцыі, якая дзейнічае ў адпаведнасці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па хутчэйшай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекту», — заявіла Хілары Клінтан.

Акрамя таго, па выніках двухбаковай сустрэчы бакі «абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і іншымі дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаны паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША».

Как вам новость?
Головоломки