Беларусь мае намер выпускаць уласны каньяк

10.03.2011 17:05
Архив Редакция

Навукова-практычны цэнтр па харчаванні збіраецца выпусціць у 2011 годзе першую партыю беларускага каньяку, каб выцесніць з рэспубліканскага рынку замежны. З гэтай мэтай кампанія таксама мае намер вырабляць кальвадос. "У нас у Беларусі ўжо ёсць вінаграднікі. Закладзеная першая спроба вінаградных вінаў", — заявіў гендырэктар цэнтру Зянон Лоўкіс.

«Мы цяпер на айчыннай сыравіне пераходзім на беларускія каньякі, так званы кальвадос. З яблыкаў нашых айчынных. Першыя спробы ўжо зробленыя. Будзем пашыраць гэты прадукт. Гэта дапаможа скараціць імпарт каньякоў на нашу тэрыторыю», — цытуе кіраўніка арганізацыі «Еўрапейскае радыё для Беларусі» .

Как вам новость?
Головоломки