Беларусь можа цалкам адмовіцца ад імпарту сельгастэхнікі

03.08.2010 17:15
Архив Редакция

У цяперашні час Беларусь гатовая поўнасцю адмовіцца ад ўвозу сельскагаспадарчай тэхнікі, вырабленай на замежных прадпрыемствах. Пра гэта заявіў 3 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі.

Паводле дадзеных міністэрства, у 2010 годзе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы краіны для правядзення ўборачнай кампаніі закупілі камбайны выключна айчыннай вытворчасці. Усяго прадпрыемствы набылі 1,7 тыс. адзінак тэхнікі, у той час як у мінулыя гады закупляліся 1,3 — 1,5 тыс. адзінак, перадае БелаПАН.

Шэраг мадэляў беларускіх камбайнаў па сваіх якасных характарыстыках наблізіўся да паказчыках мадэляў сусветных вытворцаў, заявіў Васіль Паўлоўскі.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за пяць месяцаў 2010 года ў краіну не было імпартавана ні аднаго збожжаўборачнага камбайна. У 2009 годзе Беларусь закупіла усяго 157 збожжаўборачных камбайнаў (114 з Расіі і 43 з Германіі) агульным коштам 28 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки