Беларусь можа далучыцца да Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў

04.01.2011 16:31
Архив Редакция

Беларусь плануе далучыцца да Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў у 2011-2015 гадах. Аб гэтым паведаміў 4 студзеня намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валяр'ян Кароль. Па словах прадстаўніка мінпрацы, далучэнне да канвенцыі стане важным міжнародным і дзяржаўным актам.

Як адзначыў Валяр’ян Кароль, гэта будзе сведчыць аб гатоўнасці Беларусі ствараць даступны для інвалідаў асяродак, прадстаўляць паслугі, якія забяспечваюць незалежны лад жыцця інвалідаў, перадае БелТА.

«У 2011-2015 гадах чакаецца далейшая рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў адносінах да інвалідаў, прыярытэтнымі напрамкамі якой будзе з’яўляцца ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы па вырашэнні праблемаў інвалідаў — прыняцце закона «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб правах інвалідаў», прапрацоўка пытання аб увядзенні інстытуту персанальных асістэнтаў (памочнікаў) для інвалідаў I групы і дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў з 3-4 ступенямі страты здароўя», — сказаў Валяр’ян Кароль.

Мэта канвенцыі палягае ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага ажыццяўлення інвалідамі на роўнай аснове ўсіх правоў чалавека, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

Праект закону «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб правах інвалідаў» ужо ўнесены ў Савет міністраў.

Па стане на 1 лістапада 2010 года, на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне складаліся 502,9 тыс. інвалідаў, у тым ліку інвалідаў I групы — 72,4 тыс. чалавек, II групы — 269 тыс. чалавек, III групы — 136 тыс. чалавек, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў — 25,5 тыс. чалавек. За 10 месяцаў 2009 года колькасць iнвалiдаў скарацілася на 3856 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки